Між тым пачыналася ўсё не гладка. Паглядзіце, якія негатывы зусім па-за сферай майго ўплыву.
Не, на фота, усё ідэальна, маю на ўвазе каля-шахматныя момантыДзетка-Сава. Адыходзіць да сну глыбокай ноччу, любіць спаць да 11/12 дня. Няясна, як яна наведвае пры гэтым школу, і шахматную ў тым ліку?
Першы тур пачынаўся раніцай і партыя працягвалася фактычна тры хады. Маецца на ўвазе "сваіх", да гэтага была вячэрняя дэбютная падрыхтоўка са мной.
Бендзік-Хоміч
16.cd?? (сонна праціраючы вочкі. Зя(е)вая ў прамым і пераносным сэнсе) Л:е1+ 17.Л:е1Фа5 падвойны ўдар на g5 і е1. Можна ісці спаць далей. 0:1
Тацяна лічыць, што я нясу адказнасць і за такое. Цяжка пагадзіцца.
Ну вось ЯК я магу ўплываць? Маргарыту практычна не бачу ўжывую.
Мая ўласная дачка слухалася парад. Ды і сама ўжо гадоў з 7-8-мі разумела, што да чаго, а не лунала ў аблоках, як УСЕ цяперашнія нашы беларускія падапечныя ў 12 гадоў.
У гэтай паездцы ў г.Калабжэгу адна (мы з Таццянай гулялі у турниры) хадзіла па горадзе і гандлявалася (па-польску) за сувеніры.
Што зараз? Не, у WC яны ўжо ходзяць самастойна, але ў астатнім...
У супольных паездках я сачыў, каб падтрымліваўся рэжым дня. Бацькі сягоння не заўсёды могуць гэтага забяспечыць.
Бяздарна прайграўшы ў 1-м туры дзетка паведаміла:
1.хварэла галава
2.наогул была галодная(!)
3.дэпрэсія
Гэта значыць дзіця перыядычна яшчэ і "не даядала"
Мусіць, усёткі, спакайней, зручней каардынаваць чыста шахматныя пытанні з хаты.
У паездцы цікава, але столькі клопату. І добра, калі дзеці не капрызныя, любяць шахматы. На дадзены момант нашыя вучні не такія.
Комментариев нет:
Отправить комментарий