10 января 2022 г.

Збор пасля ЧЕўропы

Пасля Чэмпіянату Еўропы і Новага Года да нас у чарговы раз ("зверыць гадзіннік") заязджала сям'я мэтра.

За тры гады кантактаў хлопчык вырас у шахматным плане.  У бліц-матчах пры кантролі 5+2 супраць 2+2 (у мяне) дзіця набірала прыкладна 45%.

Вялікія цяжкасці ў пошуках болевых кропак у дэбюце малОга.

Часам з прыкрасці хочацца назваць яго, як у дзяцінстве калегі - аднаго з чэмпіёнау Свету. А менавіта - "........".

З іншага боку я ўжо прыстасаваўся да яго выхадак: пачынае верашчаць у дрэнных пазіцыях, супернік паслабляецца, яно (дзіцё) выкручваецца і маментальна супакойваецца. Імкнуся проста глядзець у акно, не зважаючы.

Цікаўна, што думаюць суседзі? Спадзяюся за папярэднія дзесяцігоддзі наша сям'я выглядала цалкам рэспектабельнай. І калі з кватэры раздаюцца  крыкі, яны не падумаюць. што тут скатабойня.


Прагуляліся ў ДЮСШ, дзіця пагуляла з вопытным сапернікам. Мне было не сорамна за падапечнага.

Паступова расце Лідачка (строга назірае за гульнёй). Ужо цікава паслухаць яе сувязную прамову.

Паступова дзяўчынка зможа дапамагаць. 

 "Брацік, я навучу цябе карыстацца інтэрнетам. Тады ты зможаш звязвацца з трэнерам падчас турніраў і вынікі яшчэ палепшацца!"

Падчас маёй інтэрнэт-гульні бліц, Саша стоячы побач дае вельмі слушныя парады, прыслухоўваюся, як да роўнага, для мяне гэта ўжо аўтарытэт з пэўным досведам. 

Чарговы раз параўналі тэнісны ўзровень. 


Прыкметна дадала  Таццяна і  пераважней апынулася наша пара. Мэтр і там выкарыстоўваў свае спецыфічныя аргументы, што істотна на расклад сіл не паўплывала.



Комментариев нет:

Отправить комментарий