Сягоння амаль не бывае пазітыўных эмоцый.
Дрэнныя навіны з усіх бакоў.
Але нядаўна Магілёў наведала амаль што не адзіная арганізатар вялікіх шахматных мерапрыемстваў нашай краіны.
Кацярына, напэўна, вядомая ўсім, але мы перасекліся (асабіста) упершыню. Раней толькі перапіска. (Спачатку падумаў, што удзельніца чэмпіянату РБ сярод старшакласніц)
TUT.byЎражанне засталося прыемнае. Нават у гэтак цяпер змрочны час, калі нават прасвету не відаць у канцы тунэлю, яна застаецца аптымісткай.
У прыватнасці г-жа Таберко плануе адкрыць філіял "Чорная Пешка" у Магілёве.
Будучы рэалістам, усумніўся ў жаданні прыкладна 100 бацькоў (як маецца на ўвазе) адвесці дзяцей у прыватную школу.
Цэны будуць там невысокія, але ж будзе "канкуруючая фірма" (ДЮСШ), дзе наогул бясплатна.
Кацярына аргументуе: "У нас будзе камфортна. Канапа, чай, кава, ветлівасць персаналу і праца не на вынік".
Гучыць нядрэнна, калі б яно адбывалася ў Парыжы ці Лондане ... :)
Баюся, для Магілёва гэта не зусім актуальна, аднак, паглядзім. У цэлым будзе толькі лепш, калі ў горадзе стане больш шахматыстаў.
Усе хто любіць шахматы - нашы сябры!
Продолжение следует
Комментариев нет:
Отправить комментарий