Завяршылася 1-я ліга Чэмпіянату Беларусі.
У жаночым нашы падапечныя прадстаўлены Маргарытай.
Большую частку спаборніцтва дзяўчынка правяла з "апетытам". Уласна яе гульня была вельмі нядрэнная. Нягледзячы на катастрафічны фініш, дадала 146 пунктаў ЭЛО.
https://openchess.by/news/2698.html
дзетка (у карычневым справа) года на 2-4 малодшэ навакольных
Спадабалася "шчыльнасць" і добрая рэалізацыя перавагі. Слабым звяном аказалася дэбютная падрыхтоўка.
У некалькіх партыях стаяла значна горш. Мяркую, з 1-1,5 гады таму апаненткі рэалізавалі б перавагу. Але пасля бясконцага турнірнага голаду, выкліканага Пандэміяй якасць іх дзеянняў знізілася. Лешкевич-Бендик
І візуальна прыкметна і "Стокфіш" жорстка ацэньвае +/-. Вынік партыі - чорныя перамаглі...
Сидореня-Бендик
Прайшло ўсяго 10 хадоў ад пачатку партыі, а на дошцы... "нешта абы што"(с). Пасля напрошваецца 11.de (лагічна ж падоўжыць дыяганаль слана b3) візуальна выглядае "падазрона" (калі ўжываць цэнзурныя выразы). "Стокфіш" зноў холадна ставіць +/-.
Вынік партыі - чорныя перамаглі...
Бендик-Норман
Зноў кампутар дае перавагу суперніцы. На мой погляд план чорных больш відавочны - накат на каралеўскім флангу. Пры двух сланах, на ўсякі выпадак. Тут апанентка старэй і мацней, таму вынік ужо апынуўся жаласным.
Тыя, хто прыкладна прадстаўляе мае дэбюты, спадзяюся. разумеюць, што ва ўсім гэтым я не ўдзельнічаў? :)
"Каракатыцы" ("левыя" варыянты) часам ужываў на практыцы, але не кожны ж дзень.
Цяжка ўявіць, што рэгулярна пачынаючы чорнымі, тыпу: 1.e4d6 2.d4Kd7... , а белымі, накшталт 1.b3 можна спадзявацца на сур'ёзны поспех у кар'еры.
Працяг будзе
Комментариев нет:
Отправить комментарий